wd wp Пошук:

Кейсон Фамвіхан

Кейсон Фамвіхан (13 снежня 1920, в. На Сенг[4], Саванакхет, прав. Саванакхет, Лаос — 21 лістапада 1992) — дзяржаўны і палітычны дзеяч Лаоса.

Біяграфія

Вучыўся ў Ханойскім універсітэце. У 1942 далучыўся да антыяпонскай барацьбы. У 1947—49 узначаліў узброеную барацьбу супраць французскага панавання ў Паўночна-Усходнім Лаосе, з 1949 на чале Народна-вызваленчай арміі Лаоса. 3 1950 член ЦК Адзінага народнага фронту Лаоса, міністр абароны ва ўрадзе Нацыянальнага супраціўлення. 3 1951 кіраўнік Народна-рэвалюцыйнай партыі Лаоса. 3 1956 адзін з кіраўнікоў, з 1959 намеснік старшыні Патрыятычнага фронту Лаоса (ПФЛ), які вёў узброеную барацьбу з цэнтральным урадам Лаоса. Пасля перамогі ПФЛ і абвяшчэння ў лістападзе 1975 Лаоскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі (ЛНДР) — прэм’ер-міністр ЛНДР. У жніўні 1991 абраны прэзідэнтам ЛНДР.

Зноскі

  1. Фомвихан Кейсон // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. 1 2 Kaysone Phomvihan // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Kaysone Phomvihane // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Kaysone Phomvihane

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1920 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 снежня
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Камуністы Лаоса
Катэгорыя·Памерлі ў 1992 годзе
Катэгорыя·Памерлі 21 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры Нацыянальнага ордэна Хасэ Марці
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Прэзідэнты Лаоса
Катэгорыя·Рэвалюцыянеры Лаоса
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Дружбы народаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Французскім Індакітаі
Катэгорыя·Кавалеры в’етнамскага ордэна Залатой Зоркі