wd wp Пошук:

Кевін Андэрсан

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Андэрсан.

Кевін Андэрсан (англ.: Kevin Anderson, 18 мая 1986, Яханэсбург, ПАР) — прафесійны тэнісіст з Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі. Фіналіст адкрытага чэмпіянату ЗША 2017 года і Уімблданскага турніру 2018 года, пераможца чатырох турніраў серыі Сусветнага Тура ATP 250 і фіналіст чатырох турніраў серыі Сусветнага Тура ATP 500.

Першы тэнісіст з Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, які дасягнуў топ-10 рэйтынгу, пасля Уэйна Ферэйры, які заняў 10-ю пазіцыю ў 1997 годзе.

Фіналы турніраў

Турніры Вялікага Шлема: 2 (2 паразы)

Легенда
Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі (0:0)
Адкрыты чэмпіянат Францыі (0:0)
Уімблдан (0:1)
Адкрыты чэмпіянат ЗША (0:1)
Вынік Год Турнір Пакрыццё Апанент у фінале Лік
1 Параза 2017 Адкрыты чэмпіянат ЗША Хард Рафаэль Надаль 3:6, 3:6, 4:6
2 Параза 2018 Уімблдан Трава Новак Джокавіч 2:6, 2:6, 6:7(3:7)
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1986 годзе
Катэгорыя·Тэнісісты ПАР
Катэгорыя·Тэнісісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй дат у картцы