Кварк-глюонная плазма (хромаплазма[1]) — стан рэчыва ў фізіцы высокіх энергій і фізіцы элементарных часціц, пры якім адроннае рэчыва пераходзіць у стан, аналагічны стану, у якім знаходзяцца электроны і іоны ў звычайнай плазме[2][3][1]. Яму папярэднічае стан глазма[4].
Звычайна рэчыва ў адронах знаходзіцца ў так званым бескаляровым («белым») стане[3]. Гэта значыць, кваркі розных колераў кампенсуюць адзін аднаго. Аналагічны стан ёсць і ў звычайнага рэчыва — калі ўсе атамы электрычна нейтральныя, гэта значыць, дадатныя зарады ў іх кампенсаваныя адмоўнымі. Пры высокіх тэмпературах можа адбывацца іанізацыя атамаў, пры гэтым зарады падзяляюцца, і рэчыва становіцца, як кажуць, «квазінейтральным». Гэта значыць, нейтральным застаецца ўсё воблака рэчыва ў цэлым, а асобныя яго часціцы нейтральнымі быць перастаюць. Тое ж, мабыць, можа адбывацца і з адронным рэчывам — пры вельмі высокіх энергіях, колер выходзіць на волю[5] і робіць рэчыва «квазібясколерным»[3].
Як мяркуецца, рэчыва Сусвету знаходзілася ў стане кварк-глюённай плазмы ў першыя імгненні пасля Вялікага Выбуху[6]. Зараз кварк-глюённая плазма можа на кароткі час утварацца пры сутыкненнях часціц вельмі высокіх энергій.
Кварк-глюонная плазма была атрымана эксперыментальна на паскаральніку RHIC Брукхейвенскай нацыянальнай лабараторыі ў 2005 годзе. У лютым 2010 года там жа была атрымана тэмпература плазмы ў 4 трыльёны градусаў Цэльсія [7]. Максімальную тэмпературу — звыш 10 трыльёнаў градусаў — атрымалі ў лістападзе 2010 года на ВАК [8].