wd wp Пошук:

Кашалеўскі сельсавет

Кашале́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Кашалева.

Гісторыя

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Навагрудскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 22 жніўня 2017 года ў склад Кашалеўкага сельсавета ўключаны землі плошчай 4202 га і наступныя населеныя пункты скасаванага Ваўковіцкага сельсавета: аграгарадок Нёўда, вёскі Зубкава, Корастава, Невашоўшчына, Новыя Лагадкі, Рутка 1, Старыя Лагадкі[1].

Склад

Па стану на 2017 год у склад сельсавета ўваходзілі 16 населеных пунктаў, пасля рэарганізацыі – 23 населеныя пункты (01.01.2018 г.).

Колькасць насельнітва ў населеных пунктах сельсавета прыведзена па дадзеных перапісу 2009 г.:

Населены пункт Статус Насельніцтва, 2009[2]
Батароўкавёска13
Восававёска20
Зубкававёска3*
Ігнатававёска48
Ігольніківёска27
Каменкавёска182
Кашалевааграгарадок349
Корастававёска96*
Кусцінавёска67
Невашоўшчынавёска44*
Нёўдааграгарадок308*
Новыя Лагадківёска6*
Папковічывёска139
Пісаруківёска39
Радзюківёска8
Раманюківёска16
Рошчыцавёска17
Рутка 1вёска18*
Скрыдлевавёска28
Старыя Лагадківёска30*
Сяцевінахутар29
Шатраўцывёска36
Янавічывёска84
* – да 22.08.2017 г. ў Ваўковіцкам с/с

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (16 населеных пунктаў) — 1102 чалавекі[3], з іх 91,7 % — беларусы, 4,7 % — рускія, 2,3 % — палякі[4].

Насельніцтва, жыхароў: 1102 (2009 г.)[2], 1134 (2017 г.), 1655 (2018 г.).

Арганізацыі і прадпрыемствы

Гандаль і сфера паслуг

Установы адукацыі

Установы аховы здароўя

Культура

Зноскі

  1. Решение Гродненский облсовет 272 22.08.2017 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Новогрудского района Гродненской области
  2. 1 2 Итоговые данные перепеси населения Республики Беларусь 2009 года
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Спасылкі

Навагрудскі раённы выканаўчы камітэт

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Катэгорыя·Кашалеўскі сельсавет