wd wp Пошук:

Кацярына Мікалаеўна Панамарова

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Панамарова.

Кацярына Мікалаеўна Панамарова — беларуская ўрач-неўролаг. Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь (1999), кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт, дзяржаўны медыка-судовы эксперт-неўролаг[1].

Біяграфія

Нарадзілася ў Мінусінску Краснаярскага края. З адзнакай скончыла Томскі медінстытут, клінічную ардынатуру ў Цэнтральным інстытуце ўдасканалення ўрачоў у Маскве. На працягу 25 гадоў займалася неўралогіяй у Сібіры. Многія з яе вучняў, падрыхтаваных на кафедры нервовых хвароб Новасібірскага дзяржаўнага медінстытута, пасля сталі знакамітымі неўролагамі як у Расіі, так і ў іншых краінах[1].

У Мінск Кацярына Мікалаеўна пераехала ў 1980 годзе ўслед за мужам. Доўгі час кіравала неўралагічным аддзелам НДІ неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі. Заснавала і ўзначальвала міястэнічны цэнтр на базе 5-й ГКБ[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 Екатерина Пономарева. Врач, наставница, ученый (руск.)
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Неўролагі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Выкладчыкі Новасібірскага медыцынскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Неўролагі СССР
Катэгорыя·Кандыдаты медыцынскіх навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Краснаярскім краі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Заслужаныя ўрачы Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Неўролагі Расіі