wd wp Пошук:

Кафедральны сабор Марыестада

Кафедральны сабор Марыестада (шведск.: Mariestads domkyrka) — прыхадская царква Марыестада. З’яўлялася кафедрай суперінтэндэнцыі, пакуль у 1648 года гэта царкоўная структура не была рэарганізавана. Аднак як і за Кальмарскім саборам за царквой захавалася назва кафедральнага сабора.

Гісторыя

Інтэр'ер

Марыестад быў заснаваны ў 1583 годзе герцагам Карлам. Ужо праз два гады горад стаў дыяцэзіяльным цэнтрам. Будаўніцтва сабора пачалося ў 1593 годзе ў традыцыйным гатычным стылі. Архітэктурнай асаблівасцю будынка, у адрозненне ад іншых гатычных цэркваў, з’яўляецца тое, што ён складаецца толькі з шырокага нефа, што зручней для пропаведзяў, якія сталі важнай часткай набажэнстваў у перыяд Рэфармацыі. Сучасныя кафедра і алтар былі створаны пасля пажару 1693 года.

Галерэя

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Храмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Горад Марыестад
Катэгорыя·Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў
Катэгорыя·Кафедральныя саборы Царквы Швецыі