wd wp Пошук:

Катэдж Эрнэста Хемінгуэя

Катэдж Эрнэста Хемінгуэя, таксама вядомы як Уіндэмэр — летні дом пісьменніка Эрнэста Хемінгуэя на возеры Валун у штаце Мічыган, у якім ён праводзіў час у падлеткавым узросце. У 1968 годзе быў абвешчаны нацыянальным гістарычным помнікам.[1][2]

Гісторыя

У 1998 доктар Кларэнс Хемінгуэй з жонкай Грэйс Хол-Хемінгуэй набылі зямлю на гэтым месцы каля возера Валун. У 1899 годзе яны выбралі месца, дзе пабудаваць дом, праект якога распрацавала Грэйс[3]. У 1900 яны заплацілі $400 за пабудову і далі будынку імя «Уіндэмер»[4].

Сям’я праводзіла ў катэджы летнія сезоны. Пісьменнік Эрнэст Хемінгуэй наведваў гэтую мясцовасць кожнае лета з 1900 года па 1920, акрамя 1918.

У 1921 Хемінгуэй і Хэдлі Рычардсон, яго першая жонка, святкавалі мядовы месяц у катэджы. Пасля гэтага пісьменнік наведваў гэтае месца адзіны раз у ранніх 1950-ых.[5]

Пасля смерці Грэйс, катэдж быў завешчаны Хемінгуэю, які валодаў ім да 1961. Пасля яго смерці катэдж перайшоў да малодшай сястры Мадлен, якая пражывала там да сваёй смерці. Пасля гэтага права валодання перайшло да пляменніка Хемінгуэя, Эрні Мэйнланда, які валодае катэджам да гэтага часу.[3][4]

У літаратуры

Хэмінгуэй выкарыстоўваў дэталі з мясцовасцей Мічыгана ў некаторых сваіх аповедах. Катэдж з’яўляецца ў творах «Лекар і жонка лекара», «Дзесяць індзейцаў», «Апошняя добрая краіна» і «Дзень вяселля».[6]

Зноскі

  1. “Ernest Hemingway House”. National Historic Landmark summary listing. National Park Service. Archived from the original on 2011-06-06. Retrieved 2008-05-02.
  2. Joseph S. Mendinghall (1979). “National Register of Historic Places Inventory-Nomination: Windemere / the Ernest Hemingway Cottage” (pdf). National Park Service
  3. 1 2 Michael R. Federspiel (2010), Picturing Hemingway’s Michigan, Wayne State University Press, pp. 81–82, ISBN 9780814334478
  4. 1 2 John O’Connor (October 1, 2015), “When Hemingway Was a Young Fisherman in Michigan”, New York Times
  5. Joseph S. Mendinghall (1968), National Register of Historic Places Inventory-Nomination: The Ernest Hemingway Cottage
  6. Ken Marek (2007), Hemingway’s Michigan (PDF), Michigan Hemingway Society
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нацыянальныя гістарычныя помнікі ЗША ў Мічыгане
Катэгорыя·Эрнэст Хемінгуэй
Катэгорыя·Помнікі паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96