wd wp Пошук:

Катастрофа на авіяшоу ў Даласе

12 лістапада 2022 года два самалёты часоў Другой сусветнай вайны, B-17 Flying Fortress і Bell P-63 Kingcobra, сутыкнуліся ў паветры і разбіліся падчас авіяшоу Wings Over Dallas у Даласе, штат Тэхас[1].

Самалёты

B-17 быў ідэнтыфікаваны як Texas Raiders з рэгістрацыйным нумарам N7227C. Паступіў на ўзбраенне ў 1945 годзе. Гэта быў адзін з нямногіх ацалелых самалётаў B-17 Flying Fortress, якія засталіся прыдатнымі да палётаў[2][3]. Другі задзейнічаны самалёт быў ідэнтыфікаваны як P-63F-1-BE Kingcobra з рэгістрацыйным нумарам N6763. Паступіў на ўзбраенне ў 1946 годзе і эксплуатаваўся авіяцыйным музеем American Airpower Heritage[4].

Крушэнне

Паводле сведчанняў сведак і відэа, размешчаных у сацыяльных сетках, P-63 выконваў высакахуткасны разварот на ўзлётна-пасадачную паласу, губляючы вышыню. Ён сутыкнуўся з B-17 у левай задняй частцы зверху, адарваўшы фюзеляж B-17 ад кропкі адразу за яго крыламі. Абодва самалёта разваліліся на часткі і праз некалькі секунд ўпалі на зямлю, загарэўшыся[5]. Сутыкненне адбылося а 13:25 па мясцовым часе. Афіцыйныя асобы паведамілі, што экіпаж B-17 складаўся пяці чалавек, у кабіне P-63 быў адзін чалавек. Усе яны загінулі[6][7].

Рэакцыя

Некалькі афіцыйных асоб Тэхаса адрэагавалі на аварыю ў Твітэры[8][9].

Праз некалькі гадзін пасля аварыі Саюзная асацыяцыя пілотаў ЗША, якая прадстаўляе пілотаў American Airlines, пацвердзіла ў Твітэры, што двое яе былых членаў, Тэры Баркер і Лен Рут, уваходзілі ў склад экіпажа B-17 і загінулі ў выніку крушэння[10].

У сваю чаргу Федэральнае ўпраўленне грамадзянскай авіяцыі ЗША і Нацыянальны савет па бяспецы на транспарце пачалі расследаванне аварыі[11].

Зноскі

  1. 2 aircraft collide and crash during WWII airshow in Dallas (нявызн.). ABC News.
  2. Two aircraft collide, crash during Dallas air show(нявызн.) , Washington Post . Праверана 12 лістапада 2022.
  3. Riess. Vintage military aircraft collide mid-air at Dallas air show (нявызн.), CNN.com (November 12, 2022). Праверана November 12, 2022.Riess, Rebekah; Tucker, Emma (November 12, 2022). «Vintage military aircraft collide mid-air at Dallas air show». CNN.com. Retrieved November 12, 2022.
  4. Ranter. Accident Bell P-63F Kingcobra N6763, 12 Nov 2022 (нявызн.). aviation-safety.net. Ranter, Harro. «Accident Bell P-63F Kingcobra N6763, 12 Nov 2022». aviation-safety.net. Retrieved November 12, 2022.
  5. Planes collide during air show at Dallas Executive Airport (нявызн.). The Dallas Morning News.
  6. Ranter. Accident Bell P-63F Kingcobra N6763, 12 Nov 2022 (нявызн.). aviation-safety.net.
  7. Six killed as World War II planes involved in midair collision at Dallas airshow(англ.) . The Independent (13 лістапада 2022).
  8. Judge Clay Jenkins on Twitter response on this mid-air collision(англ.) . Twitter (12 лістапада 2022).
  9. Eric Johnson response to this mid-air collision(англ.) . Twitter (12 лістапада 2022).
  10. 2 planes collide midair at Dallas air show; up to 6 people believed to have been on board (нявызн.). Fort Worth Star-Telegram.
  11. Riess. Vintage military aircraft collide mid-air at Dallas air show (нявызн.), CNN.com (November 12, 2022). Праверана November 12, 2022.
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Лістапад 2022 года
Катэгорыя·Далас
Катэгорыя·Катастрофы 2022 года
Катэгорыя·Авіякатастрофы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·2022 год у ЗША
Катэгорыя·Падзеі 12 лістапада