Катастрофа Як-42 пад Яраслаўлем — авіяцыйная катастрофа самалёта Як-42 7 верасня 2011 года. Самалёт, які накіроўваўся па маршруце Яраслаўль — Мінск, праз 500 метраў ад пачатку палёту ўпаў на беразе ракі Токша. У катастрофе загінулі 43 асобы — 7 членаў экіпажа, гульцы і трэнерскі штаб хакейнага клуба «Лакаматыў Яраслаўль». Сярод іх былі і тры беларусы: хакеісты Руслан Салей і Сяргей Астапчук, а таксама трэнер па фізпадрыхтоўцы Мікалай Крываносаў(руск.) бел..
Экіпаж складаўся з васьмі чалавек:
Па інфармацыі LifeNews, з каманды выжыў толькі Аляксандр Галімаў, які патрапіў у рэанімацыйнае адзяленне адной з яраслаўскіх бальніц з апёкамі 80% цела[5]. Ён памёр у бальніцы 12 верасня.
У гісторыі спорту было 11 падобных авіякатастрофаў. У 1949 року пад Турынам загінула каманда футбольнага клуба «Тарына». 11 жніўня 1979 у авіякатастрофе загінуў увесь асноўны склад узбецкага футбольнага клуба «Пахтакор». У 1993 разбілася нацыянальная зборная Замбіі па футболе.
![]() |
Катастрофа Як-42 пад Яраслаўлем на Вікісховішчы |
---|