wd wp Пошук:

Катастрофа Су-34 у Ейску

Катастрофа Су-34 у Ейску — авіяцыйная катастрофа, якая адбылася 17 кастрычніка 2022 года а 18 гадзін 25 хвілін у горадзе Ейск. Знішчальнік-бамбардзіроўшчык Су-34[1] паваліўся на дзевяціпавярховы жылы дом.

Па сцвярджэнні МА РФ, катастрофа адбылася падчас вучэбна-трэніровачнага палёту. Пасля ўзлёту самалёт прабыў у паветры менш за тры хвіліны[2]. Паводле папярэдняй версіі, пры ўзлёце загарэўся рухавік[3]. Пілоты паспелі катапультавацца. Агонь ад паліва ахапіў частку жылога дома, а яго жыхары былі эвакуіраваны ў пункты часовага размяшчэння[4]. На месцы катастрофы была чутна дэтанацыя боепрыпасаў самалёта, але кіраўнік МНС Расіі Аляксандр Куранкоў заявіў, што выбуху пасля падзення самалёта не было, а пажар узнік у выніку разліву гаручага[5].

Загінулі 15 чалавек, пацярпелі 19[6].

Следчы камітэт Расіі асноўнай версіяй катастрофы назваў тэхнічную няспраўнасць паветранага судна[7].

Па дадзеных выдання The Bell, гэтая катастрофа — як мінімум, дзясятая небаявая страта расійскай авіяцыі з пачатку ўварвання Расіі ва Украіну[8].

Зноскі

  1. “Если бы вылет был боевой, половины дома бы не было”. Авиационный эксперт о катастрофе Су-34 в жилом квартале Ейска (нявызн.). Настоящее время (18 кастрычніка 2022).
  2. Baza (нявызн.). Telegram.
  3. Что известно о падении военного самолёта Су-34 в Ейске (нявызн.). ТАСС (18 кастрычніка 2022).
  4. В городе Ейск Краснодарского края бомбардировщик Су-34 упал возле жилой девятиэтажки. В доме начался сильный пожар, произошла серия взрывов (нявызн.). Meduza (17 кастрычніка 2022).
  5. Число погибших при падении Су-34 в жилом квартале Ейска достигло 13 (нявызн.). Радио «Свобода» (17 кастрычніка 2022).
  6. В Ейске военный самолёт упал в жилом квартале, задев многоэтажку. 15 человек погибли, 19 пострадали. Что известно на следующий день после катастрофы (нявызн.). Meduza (18 кастрычніка 2022).
  7. Следователи назвали неисправность основной версией падения самолёта в Ейске (нявызн.), Коммерсантъ (18 кастрычніка 2022).
  8. Число погибших из-за падения Су-34 на дом в Ейске выросло до 13 человек (нявызн.). The Bell (18 кастрычніка 2022).
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Кастрычнік 2022 года
Катэгорыя·2022 год у Расіі
Катэгорыя·Ейск
Катэгорыя·Катастрофы 2022 года
Катэгорыя·Падзеі 17 кастрычніка
Катэгорыя·Авіякатастрофы
Катэгорыя·Катастрофы ў Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Удакладненне арфаграфіі