Каталонскі асёл (Equus asinus var. catalana) — знікаючая парода аслоў у Каталоніі (Іспаніі). У наш час каталонскія аслы насяляюць галоўным чынам паўночную Іспаніі, правінцыю Барселона, затым мясцовасці Алот і Пучсерда[1].
Парода была выведзена ў раннім Сярэднявеччы і хутка стала папулярнай дзякуючы асаблівай цягавітасці і сіле жывёл. У перыяд найбольш магутнага развіцця індустрыі ў ЗША (XVIII—XIX стагоддзе) амерыканцы спецыяльна закуплялі каталонскіх аслоў для выкарыстання тых на чыгуначных будоўлях і руднях.[2] З пачаткам сусветнай індустрыялізацыі ў XX стагоддзі рабочыя жывёльныя былі паступова заменены тэхнікай, попыт на каталонскіх аслоў рэзка ўпаў. З 50 000 аслоў у наш час засталіся толькі каля 400 асобін, з іх амаль 100 — за межамі Каталоніі. Сярэдні кошт за аднаго асла складае ў наш час 6000 еўра.[2]
![]() |
Каталонскі асёл на Вікісховішчы |
---|