wd wp Пошук:

Кастаньеты

Кастаньеты (ісп.: castañetas, ад лац.: castanea — каштан) — ударны музычны інструмент, які ўяўляе сабой дзве ўвагнутыя пласцінкі-ракавінкі, у верхніх частках звязаныя паміж сабой шнурком. Пласціны традыцыйна вырабляліся з цвёрдай драўніны, хоць у апошні час для гэтага ўсё часцей выкарыстоўваецца шклопластык. Кастаньеты атрымалі найбольшае распаўсюджванне ў Іспаніі, Паўднёвай Італіі і Лацінскай Амерыцы.

Падобныя простыя музычныя інструменты, прыдатныя для рытмічнага суправаджэння танца і спеву, ужываліся яшчэ ў Старажытным Егіпце і Старажытнай Грэцыі.

Назва кастаньет у беларускую мову запазычана з іспанскай, дзе яны называюцца castañuelas («каштанкі») з-за падабенства з пладамі каштана. У Андалузіі іх часцей называюць palillos («палачкі»).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Іспанскія музычныя інструменты
Катэгорыя·Ідыяфоны
Катэгорыя·Музычныя інструменты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ударныя музычныя інструменты