wd wp Пошук:

Каспійская пугалаўка

Каспійская пугалаўка (Benthophilus macrocephalus) — від рыб з сямейства бычковых (Gobiidae).

Арэал

Распаўсюджаны ў басейне Каспійскага мора, а менавіта ў прээстуарных зонах рэк і ў маленькіх бухтах[1]. З’яўляецца звычайным відам у дэльце Волгі ў Астрахані, вядомы ў дэльтах рэк Церак, Урал, Самур. Раней адзначаўся для Азоўскага мора, але цяпер пацверджана, што ў апошнім насяляюць іншыя прадстаўнікі дадзенага роду.

Зноскі

  1. Boldyrev V.S., Bogutskaya N.G. (2007) Revision of the tadpole-gobie of the genus Benthophilus (Teleostei: Gobiidae). Ichthyol. Explor. Freshwaters, 18(1): 31-96.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1787 годзе
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Бычковыя
Катэгорыя·Рыбы Азіі
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без NCBI