wd wp Пошук:

Карыфей

Карыфе́й (грэч.: κορυφαῖος) — у антычнай драме кіраўнік хору.

На ранняй стадыі трагедыя пачыналася з выхаду на архестру хору на чале з карыфеем — парода. Карыфею належаў уступны рэчытатыў ва ўрачыстых анапестах.

Карыфей ажыццяўляў кантакт паміж акцёрамі і хорам, ён дзвюма-трыма вершамі падводзіў вынік пачутаму маналогу, ці паведамляў пра прыход новага персанажа, ці наказваў таго, што пакідаў сцэну.

Пасля гэты тэрмін стаў выкарыстоўвацца для абазначэння людзей, якія дамагліся выдатных поспехаў у сваёй справе, часцей за ўсё ў мастацтве ці навуцы.

У балеце - танцуючы наперадзе кардэбалета, саліруючы танцор (танцоўшчыца).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Тэатр Старажытнай Грэцыі