wd wp Пошук:

Кархарадонтазаўр

Кархарадонтазаўр (Carcharodontosaurus; ад стар.-грэч.: karcharo — акула, odonto — зуб, sauros — яшчарка) — тэраподны дыназаўр, адна з самых буйных наземных драпежных жывёл верхняга мелавога перыяду. Лічыцца, што даўжыня цела кархарадонтазаўра дасягала 13,5 метраў з вагой да васьмі тон.

У мелавы перыяд тэрыторыя сучаснай Сахары была ўрадлівым ланшафтам. Кархарадонтазаўр быў распаўсюджаны ў гэтым рэгіёне і насяляў берагі буйных рэк, якія забяспечвалі яго здабычай. Чэрап жывёлы быў значна большым па памерах у параўнанні з магутным паўночнаамерыканскім тыраназаўрам, але больш вузкім. Яшчэ адзін з тэраподаў, гігантазаўр з Паўднёвай Амерыкі, быў прыблізна аднолькавым па велічыні з кахарадонтазаўрам і меў цесныя родственыя сувязі з апошнім.

Па астанкам кархарадонтазаўр лёгка распазнаецца дзякуючы адметнай сваеасаблівай форме зубоў, нават калі шкілет жывёлы захаваўся фрагментарна. Невялікія барозны, якія расходзяцца ад характэрных для тэраподаў зубоў і праходзяць праз іх паверхню, сведчаць аб тым, што акамянеласць, або яе часткі, належаць кахарадонтазаўру.

Кархарадонтазаўр быў адкрыты нямецкім палеантолагам Эрнстам Штромерам фон Райтэбахам, які ў 1931 даў навуковае апісанне жывёлы. Назва рода паходзіць ад падабенства зубоў драпежнага дыназаўра да зубоў кархарадона (Carcharodon) — белай акулы.

 Кархарадонтазаўр

Дк Кембрый Ардовік Сіл. Дэвон Карбон Пер. Трыяс Юра Мел Палеаг. Нг Чц
54248844341635929925120014666232
 ◄ млн. гадоў назад 
[▲](/Кембрыйскі_выбух "Кембрыйскі выбух")[▲](/Дэвонскае_выміранне "Дэвонскае выміранне")[▲](/Масавае_пермскае_выміранне "Масавае пермскае выміранне")[▲](/Трыясавае_выміранне "Трыясавае выміранне")[▲](/Мел-палеагенавае_выміранне "Мел-палеагенавае выміранне") Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без NCBI
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дыназаўры
Катэгорыя·Вымерлыя паўзуны
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта