wd wp Пошук:

Карусант

Каруса́нт (англ.: Coruscant) — планета сусвету «Зорных войнаў». З’яўляецца цэнтрам Галактычнай рэспублікі, а потым імперыі. Амаль усю паверхню планеты займае горад. Плошча раёнаў, дзе няма горада, зусім невялікая. У асноўным такія раёны знаходзяцца каля палюсоў. Клімат на планеце падтрымліваецца штучна.

На планеце размяшчаюцца штаб-кватэры шматлікіх буйных карпарацый і ўстаноў. Таксама на Карусанце размяшчаўся Галактычны сенат у часы Старой і Новай Рэспублікі, і Храм джэдаяў. У часы імперыі на планеце знаходзіўся імператарскі палац, а сама планета была перайменавана ў Імперскі Цэнтр. Планету акружае двайны планетарны шчыт і яна абараняецца флотам.

Паверхня планеты была цалкам зруйнаваная пад час вайны з юужан вонгамі.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Планеты Зорных войнаў
Катэгорыя·Мегаструктуры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай