wd wp Пошук:

Карпацкі ўніверсітэт імя Аўгусціна Валошына

Карпацкі ўніверсітэт імя Аўгусціна Валошына (укр.: Карпатський університет імені Августина Волошина) — украінская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам ўніверсітэта, якая знаходзіцца ў Ужгарадзе.

Агульная характарыстыка

Заснаваны 20 красавіка 2001 года як Украінская багаслоўская акадэмія імя Святых Мяфодзія і Кірыла. Заснавальнік і ўласнік - Бедзь Віктар Васільевіч, епіскап Мукачэўскі і Карпацкі Праваслаўнай царквы Украіны. З 2006 года ўстанова мае сучасную назву. Універсітэт ажыццяўляе навучанне студэнтаў па праграмам бакалаўрыяту і магістратуры па спецыяльнасцях: багаслоўе, філасофія, псіхалогія, фінансы, банкаўская справа і страхаванне, правазнаўства. Функцыянуюць праграмы падвойнага дыплому з польскімі і швейцарскімі ВНУ, аспірантура, ваенная кафедра і інш.

Структура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Універсітэты Украіны
Катэгорыя·Ужгарад
Катэгорыя·Вікіпедыя·Навучальныя ўстановы без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 2001 годзе
Катэгорыя·Закарпацкая вобласць
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·2001 год ва Украіне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных