wd wp Пошук:

Кароўе

Каро́ўевозера ў Столінскім раёне Брэсцкай вобласці, за 37,5 км на паўночны ўсход ад горада Столін, за 1,4 км на паўночны ўсход ад вёскі Мачуль, адносіцца да басейна ракі Прыпяць.

Плошча паверхні 0,03 км², даўжыня 1,2 км, шырыня 0,05 км. Даўжыня берагавой лініі 2,5 км.

Возера старычнага тыпу. На захадзе і ўсходзе злучана з сістэмай меліярацыйных каналаў і праз яе з рэкамі Прыпяць і Маства. Мясцовасць нізінная, бязлесная, часткова пад хмызняком, на поўдні балоцістая.

Спасылкі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Басейн Прыпяці
Катэгорыя·Азёры Столінскага раёна