Ка́рныя аперацыі нямецкіх акупацыйных улад — сукупнасць ваенных, рэпрэсіўных, эканамічных і палітычных акцый, мэтай якіх з’яўлялася знішчэнне партызанскага руху, заняволенне і знішчэнне насельніцтва і захоп маёмасці на акупіраванай тэрыторыі ў час Вялікай Айчыннай вайны. З’яўляліся неад’емнай часткай нямецка-фашысцкага акупацыйнага рэжыму.
Карныя аперацыі ажыццяўляліся вайсковымі, ахоўнымі, паліцэйскім і спецыяльнымі падраздзяленнямі.
На тэрыторыі Беларусі карныя аперацыі праводзіліся з першых дзён вайны[1].