wd wp Пошук:

Карнавальная ноч

«Карнавальная ноч» — савецкі камедыйны музычны фільм 1956 года рэжысёра Эльдара Разанава. Гэта першы яго фільм, які выйшаў на вялікі экран, і другая роля Людмілы Гурчанка (пасля дэбюту ў фільме «Дарога праўды»). Фільм быў лідарам савецкага кінапракату ў 1956 годзе з агульнай колькасцю прададзеных квіткоў — 48,64 млн штук.

Сюжэт

Работнікі Дома культуры рыхтуюцца да штогадовага мерапрыемства — касцюміраванага навагодняга балю. Забаўляльная праграма ўключае ў сябе сольныя, танцавальныя і цыркавыя нумары, а таксама выступленні джазавага аркестра, фокусніка і блазнаў. Серафім Іванавіч Агурцоў, прызначаны выконваючым абавязкі дырэктара Дома культуры, азнаёміўшыся з праграмай і не ўхваліўшы яе, прапануе сваю — грунтоўную, стандартна-бюракратычную, на высокім, як тады гаварылася, ідэйна-палітычным узроўні, з выступам дакладчыка і лектара-астранома.

З музычных нумароў таварыш Агурцоў прапануе абмежавацца класічнай музыкай і выступленнем ансамбля песні і танца. Ніхто з работнікаў Дома культуры не хоча змяняць раней складзеную і адрэпетыраваную праграму, тым больш замяняць яе на такое сумнае мерапрыемства. Яны аб’ядноўваюць намаганні і робяць усё магчымае, каб перашкодзіць ажыццяўленню планаў Агурцова.

Звяртаючыся да розных хітрыкаў, адцягваючы і ўводзячы Агурцова у зман, яны адзін за адным выконваюць усе намечаныя раней забаўляльныя нумары і весела святкуюць наступленне Новага Года.

Акцёры і ролі

Зноскі

  1. 1 2 http://www.imdb.com/title/tt0049397/ Праверана 29 красавіка 2016.
  2. (unspecified title) Праверана 10 лістапада 2021.
  3. ČSFD — 2001.
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Фільмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Фільмы 1956 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Фільмы СССР
Катэгорыя·Фільмы студыі «Масфільм»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Артыкулы без выяў (тып: фільм)