wd wp Пошук:

Карл Рональд Кан

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кан (значэнні).

Карл Рональд Кан (англ.: Carl Ronald Kahn; нар. 14 студзеня 1944) — амерыканскі ўрач і навуковец, найбольш вядомы сваёй працай з рэцэптарамі інсуліну і рэзістэнтнасцю да інсуліну пры дыябеце і атлусценні. Галоўны акадэмічны супрацоўнік дыябетычнага цэнтра Джосліна, прафесар медыцыны Мэры К. Якока ў Гарвардскай медыцынскай школе і член Нацыянальнай акадэміі навук з 1999 года.

Нарадзіўся ў Луісвіле, штат Кентукі. Атрымаў ступень бакалаўра і медыцынскую ступень ва ўніверсітэце Луісвіла ў 1964 і 1968 гадах. Зацікавіўся даследаваннем дыябету, служачы на некалькіх пасадах у Нацыянальным інстытуце здароўя (NIH) з 1970 па 1981 гады. Пераехаў у Бостан у 1981 годзе, калі ён быў прызначаны дацэнтам медыцыны Гарвардскай медыцынскай школы і навуковым дырэктарам Цэнтра дыябету Джосліна. У 1984 годзе ён атрымаў званне прафесара медыцыны і ў 1986 годзе быў прызначаны прафесарам медыцыны Мэры К. Якока ў Гарвардскай медыцынскай школе.

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Медыкі ЗША
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1944 годзе
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Вольфа па медыцыне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Луісвіле
Катэгорыя·Выкладчыкі Гарвардскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу