wd wp Пошук:

Карл Блехен

Карл Эдуард Фердынанд Блехен (ням.: Karl Eduard Ferdinand Blechen; 29 ліпеня 1798, Котбус — 23 ліпеня 1840, Берлін) — нямецкі мастак, прадстаўнік рамантызму ў жывапісе.

Біяграфія

К. Блехен пачаў вывучэнне жывапісу ў мастака Лемерыха, але фінансавае становішча сям’і не дазволіла яму працягнуць гэтае навучанне. Будучы мастак вымушаны быў спачатку вывучыцца на банкаўскага служачага. Рэгулярная мастацкая адукацыю пачалася толькі ў 1822 годзе ў берлінскай Акадэміі, у пейзажыста П. Л. Лютке. Потым з’ехаў у Саксонскую Швейцарыю. У 1824—1827 гадах працаваў тэатральным мастаком-афарміцелем у Берліне. Паездка ў Італію, якая адбылася потым, канчаткова вызначыла творчы шлях мастака.

Блехен па сваёй тэматыцы — мастак-пейзажыст. Яго кампазіцыі пасля паездкі на поўдзень становяцца больш свабоднымі і стылістычна больш рэальнымі. Ён вядомы як адзін з першых нямецкіх «індустрыяльных» мастакоў, якія апявалі прамысловую моц новага часу.

Карл Блехен памёр ва ўзросце 41 гадоў псіхічна хворым чалавекам. Пахаваны на Другім могільніку Царквы святой Тройцы; цяпер дакладнае месцазнаходжанне магілы невядома.

Горад Котбус у часы ГДР заснаваў прэмію ў галіне літаратуры і мастацтва імя свайго знакамітага ўраджэнца — прэмію Карла Блехена, якая ўручалася з 1956 года.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118511645 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
  2. 1 2 Karl Blechen
  3. 1 2 Блехен Карл // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Пахаваныя ў Берліне
Катэгорыя·Памерлі ў Берліне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1798 годзе
Катэгорыя·Памерлі 23 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Германіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Котбусе
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 ліпеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1840 годзе