wd wp Пошук:

Карл Аўгуст Нільсен

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Нільсен.

Карл Аўгуст Нільсен (дацк.: Carl August Nielsen; 9 чэрвеня 1865, Нёрэ Ліндэльс, каля Одэнсэ3 кастрычніка 1931, Капенгаген) — дацкі кампазітар, скрыпач, дырыжор і педагог, адзін з найбуйнейшых дзеячаў дацкай культуры. Лічыцца заснавальнікам сучаснай дацкай кампазітарскай школы.

Творчасць

Нільсен - аўтар больш за 160 твораў, сярод якіх вылучаюцца шэсць сімфоній (найбольш вядомыя Чацвёртая, і Пятая). Гэта галоўны жанр у творчасці кампазітара, найбольш поўна раскрывае эстэтычныя пазіцыі Нільсена, яго бачанне свету. Ад сімфоніі да сімфоніі адбываецца творчая эвалюцыя стылю, выяўляюцца яго характэрныя асаблівасці.

Важнае месца ў творчасці кампазітара займае жанр канцэрту. Напісаны ў 1911 годзе канцэрт для скрыпкі створаны пад уплывам рамантычных традыцый. Таксама папулярныя канцэрты Нільсена для флейты (1926) і кларнета (1928) з аркестрам, якія ўваходзяць у рэпертуар музыкантаў да нашых дзён.

У Даніі шырока вядомыя камерныя і вакальныя творы Нільсена.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Капенгагене
Катэгорыя·Памерлі ў 1931 годзе
Катэгорыя·Акадэмічныя музыканты Даніі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Паўднёвай Даніі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1865 годзе
Катэгорыя·Памерлі 3 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 чэрвеня
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пахаваныя ў Даніі