wd wp Пошук:

Карл-Готфрыд Нордман

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Нордман.

Карл-Го́тфрыд Но́рдман (ням.: Karl-Gottfried Nordmann; 22 лістапада 1915, Гісен, Вялікае герцагства Гесэн, Германская імперыя22 ліпеня 1982, Грынвіч, Канектыкут, ЗША) — ваенны лётчык Люфтвафэ падчас Другой сусветнай вайны і пазней — прэзідэнт падраздзялення кампаніі «Mercedes-Benz» у Паўночнай Амерыцы. Як лётчыку-асу яму прыпісваюць 78 збітых самалётаў праціўніка ў больш за 800 баявых вылетах. Нордман атрымаў большасць сваіх перамог на Усходнім фронце, а таксама адну падчас уварвання ў Польшчу і восем — у Французскай кампаніі і ў бітве за Вялікабрытанію.

Нордман пайшоў добраахвотнікам на ваенную службу ў Люфтвафэ ў 1936 годзе. Пасля лётнай падрыхтоўкі, у кастрычніку 1938 года, ён быў адпраўлены ў 132-ю знішчальную эскадру, і пасля некаторых перастановак яго падраздзяленне было падпарадкавана 51-й знішчальнай эскадры. Удзельнічаў у паветраных баях над Польшчай, Францыяй і Вялікабрытаніяй і, як сцвярджаецца, атрымаў дзевяць перамог. Пасля нападу Трэцяга рэйха на Савецкі Саюз падчас аперацыі «Барбароса» ён быў прызначаны камандзірам 4-й групы 51-й знішчальнай эскадры. Пасля 31-й паветранай перамогі, 1 жніўня 1941 года, Нордман быў узнагароджаны Рыцарскім крыжом Жалезнага крыжа, а 16 верасня, пасля 59 перамог, — Рыцарскім крыжом Жалезнага крыжа з дубовым лісцем.

10 красавіка 1942 года Нордман быў прызначаны камандзірам 51-й знішчальнай эскадры, у якой ён ўжо служыў два гады. Траўмы, атрыманыя ў выніку сутыкнення ў паветры 17 студзеня 1943 года, не дазволілі яму працягнуць палёты, у выніку чаго ён здаў камандаванне дывізіяй 1 красавіка 1944 года і быў пераведзены ў знішчальнае камандаванне Усходняй Прусіі, дзе служыў на кіруючых пасадах. Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны Нордман паступіў на працу ў аддзел продажаў кампаніі «Mercedes-Benz». Ён працаваў прэзідэнтам «Mercedes-Benz» у Паўночнай Амерыцы з 1971 года да сваёй смерці ў 1982 годзе.

Бібліяграфія

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лётчыкі люфтвафэ
Катэгорыя·Памерлі 22 ліпеня
Катэгорыя·Кавалеры Рыцарскага крыжа
Катэгорыя·Згаданыя ў Вермахтберыхце
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1982 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1915 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Грынвічы
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 лістапада
Катэгорыя·Кавалеры Рыцарскага крыжа з Дубовым Лісцем
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гісене
Катэгорыя·Кавалеры Жалезнага крыжа 1 класа
Катэгорыя·Прадпрымальнікі Германіі
Катэгорыя·Прадпрымальнікі ЗША
Катэгорыя·Mercedes-Benz
Катэгорыя·Кавалеры Жалезнага крыжа 2 класа