wd wp Пошук:

Кардывач

Кардывач (руск.: Кардыва́ч) — другое па велічыні возера ў Краснадарскім краі Расіі. Возера размешчана ля падножжа паўднёвага схілу Галоўнага Каўказскага хрыбта на вышыні 1838 метраў над узроўнем мора, за 44 км ад пасёлка Красная Паляна на тэрыторыі Адлерскага раёна горада Сочы і Каўказскага дзяржаўнага прыроднага біясфернага запаведніка.

Возера размешчана ў горнай катлавіне, акружанай гарамі: з захаду вяршыняй Лаюб (2970 м), з поўначы і ўсходу Кардывацкім горным вузлом (вяршыні Цындышха (3139,5 м), Кардывач Галоўная (3140,5 м) і Кардывач Вузлавая), з паўднёвага ўсходу хрыбтом Кутэхеку. Возера ўтворана ў выніку руху ледавікоў.

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Азёры без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Азёры без пазіцыйных карт
Катэгорыя·Азёры Краснадарскага края