wd wp Пошук:

Каралеўства вандалаў і аланаў

Каралеўства вандалаў і аланаў (439534 гады) — адно з першых германскіх каралеўстваў VVI стагоддзяў у паўночнай Афрыцы на тэрыторыі сучасных Туніса, Алжыра, Лівіі, астравоў Сардзінія і Корсіка.

Створана ў 439 годзе правадыром вандалаў Гейзерыхам пасля перасялення племя з Іспаніі ў паўночную Афрыку ў 429 годзе. Акрамя этнічных вандалаў у перасяленні ўдзельнічалі аланы і іншыя этнасы, якія падчас дзесяцігадовай вайны скарылі раманізаванае насельніцтва рымскіх правінцый і падпарадкавалі частку туземных плямёнаў. Каралі афіцыйна называлі сябе каралямі вандалаў і аланаў (rex Wandalorum et Alanorum), хоць паводле сведчання Пракопія апошнія да VI стагоддзя ўжо зліліся з вандаламі і ў дакументах асобна не згадваліся.

У наступныя гады вандалы сталі здзяйсняць марскія набегі на Заходнюю Рымскую і Візантыйскую імперыі, найбольш вядомай экспедыцыяй стаў 2-тыднёвы захоп Рыма ў 455 годзе.

У 534 годзе каралеўства было знішчана візантыйскім імператарам Юстыніянам I, а рэшткі вандалаў растварыліся сярод туземнага насельніцтва Паўночнай Афрыкі.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Зніклі ў 534 годзе
Катэгорыя·Каралеўствы
Катэгорыя·З’явіліся ў 439 годзе
Катэгорыя·Вандалы
Катэгорыя·Гісторыя вандалаў