Каралеўская дацкая музычная кансерваторыя (дацк.: Det Kongelige Danske Musikkonservatorium) — дацкая дзяржаўная мастацкая вышэйшая навучальная ўстанова з сядзібай у Капенгагене.
Каралеўская дацкая акадэмія музыкі або Каралеўская дацкая кансерваторыя музыкі ў Капенгагене з’яўляецца найстарэйшай прафесійнай установай музычнай адукацыі ў Даніі, а таксама найбуйнейшай, у якой навучаецца каля 400 студэнтаў. Яна была заснавана ў 1867 годзе.
Каралева Даніі Маргрэтэ II з’яўляецца патронам установы.
1 верасня 2008 года яна пераехала ў былую сядзібу дацкай нацыянальнай радыёвяшчальнай карпарацыі і пераняла яе канцэртную залу.