wd wp Пошук:

Капусная тля

Капусная тля (Brevicoryne brassicae) — насякомае з сямейства сапраўдных тлей. Пашкоджвае капусту, бручку, насеннікі капусты.

Дробныя бяскрылыя насякомыя даўжынёй 2—2,5 мм, укрытыя светлым васковым пылам. Развіваецца ў 11—12 пакаленнях за сезон. Дарослыя тлі і лічынкі высмоктваюць з раслін сок, пашкоджанае лісце траціць колер, скручваецца, развіццё расліны спыняецца. У насеннікаў зніжаецца ўраджай і якасць насення, часам яны наогул не ўтвараюцца. Зімуе тля ў стадыі яйца на чаранках капусты, лісці, сцёблах і іншых раслінных рэштках.

Меры барацьбы: апырскванне раслін настоем або адварам тытуню.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Сапраўдныя тлі