wd wp Пошук:

Каньскаволя

Каньскаво́ля (польск.: Końskowola), вёска і колішні горад (1532—1870) у Польшчы, адм. цэнтр гміны Каньскаволя ў Пулаўскім павеце Любельскага ваяводства. Месціцца над ракой Куро́ўка, за 5 км на У ад Пулаваў, 10 км на З ад Ку́рава і 42 км ад Любліна. Праз вёску праходзіць аўтадарога нумар 12 і чыгуначная лінія E-20.

Вёска была заснаваная каля канца 14 ст., не раней за 1392. Гарадскія правы атрыманыя ў 1532, і страчаныя ў 1870 пасля адміністрацыйнай рэформы. У наш час вёска-спадарожнік Пулаваў. Аднак, жыхары не жадаюць далучэння вёскі да гораду, і ў сакавіку 2006 выступілі з ініцыятывай вяртання гарадскіх правоў.

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Населеныя пункты Пулаўскага павета
Катэгорыя·Населеныя пункты Люблінскага ваяводства
Катэгорыя·Каньскаволя (гміна)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта