Канцо́вае — возера ў Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Свінка, за 10 км у напрамку на паўночны ўсход ад Чашнікаў, паміж вёскамі Малая Вядрэнь і Вялікая Вядрэнь.
Плошча паверхні возера 0,1 км². Даўжыня 0,45 км, найбольшая шырыня 0,25 км. Даўжыня берагавой лініі 1,12 км. Плошча вадазбору 3,25 км².
Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны спадзістыя, вышынёй да 10 м. Берагавая лінія слабазвілістая. У паўднёва-ўсходняй частцы ў возера ўпадае ручай. У паўночна-заходняй частцы выцякае рака Свінка.