wd wp Пошук:

Канстытуцыя Швецыі

Канстытуцыя Швецыі (шведск.: Sveriges grundlagar) — асноўны закон Швецыі, які складаецца з чатырох нарматыўных актаў:

Акт аб рыксдазе 1947 года займае прамежнае становішча паміж асноўным законам і звычайным статутным правам.

Акт аб форме праўлення з’яўляецца самым важным канстытуцыйным дакументам. Ён набыў моц у 1975 годзе, змяніўшы Акт аб форме праўлення ад 1809 года.

Гісторыя

Канстытуцыйная рэформа з прыняццем новага Акту аб форме праўлення ад 1975 года не скончылася: у 1976 і 1979 гадах рыксдаг прагаласаваў за ўвядзенне асобных паправак да канстытуцыі, галоўнай мэтай якіх стала ўмацаванне канстытуцыйнай абароны правоў і асноўных свабод чалавека.

Закон аб прастоланаследванні, прыняты ў 1810, быў дапоўнены ў 1979 палажэннем, якое дазваляе жанчыне кіраваць краінай у якасці манарха.

Чатыры асноўных акта могуць быць зменены толькі пры адабрэнні на дзвюх паслядоўных сесіях заканадаўчага органа, паміж якімі павінны прайсці ўсеагульныя выбары.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Канстытуцыі паводле краін
Катэгорыя·Права Швецыі
Катэгорыя·Дзяржаўны лад Швецыі