wd wp Пошук:

Канстанцін Усцінавіч Вільчук

Канстанцін Усцінавіч Вільчук (нар. 31 ліпеня 1955, в. Красіева Пінскага раёна Брэсцкай вобласці) — заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання.

Біяграфія

Скончыў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут.

Працаваў урачом-інтэрнам Гродзенскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы, участковым педыятрам Сапоцкінскай гарадской пасялковай бальніцы, асістэнтам, дацэнтам, загадчыкам кафедры педыятрыі, дэканам педыятрычнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

Дырэктар дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр „Маці і дзіця“».

Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання.

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам Пашаны[1].

Зноскі

  1. Вільчук Канстанцін Усцінавіч Архівавана 18 жніўня 2020.
Тэмы гэтай старонкі (17):
Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
Дэканы педыятрычнага факультэта ГрДМУ
Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
Дэканы медыка-псіхалагічнага факультэта ГрДМУ
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання
Асобы
Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Нарадзіліся 31 ліпеня
Педыятры Беларусі
Нарадзіліся ў 1955 годзе
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Заслужаныя ўрачы Рэспублікі Беларусь
Вікіпедыя:Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
Нарадзіліся ў Пінскім раёне