wd wp Пошук:

Канстанцін Міхайлавіч Верамейчык

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Верамейчык. Канстанцін Міхайлавіч Вераме́йчык (26 мая 1912, Кастрама, Расія — 3 сакавіка 1990) — беларускі акцёр. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1966).

Біяграфія

Сцэнічную дзейнасць пачаў у 1930 годзе ў самадзейнасці. З 1935 года ў тэатрах Кастрамы і Бранска. З 1946 года ў тэатры імя Я. Купалы, у 1947—1954 і 1957—1973 гадах у Рускім драматычным тэатры БССР, у 1955—1957 гадах у Беларускім тэатры юнага гледача.

Творчасць

Характарны акцёр. Выконваў пераважна эпізадычныя ролі. Створаныя ім вобразы вызначаліся яскравасцю і акрэсленасцю: Кукушкін, Палойка («Брэсцкая крэпасць», «Галоўная стаўка» К. Губарэвіча), Радзіёнаў («Порт-Артур[ru]» паводле А. Сцяпанава[ru]), Усцін («Узнятая цаліна» паводле М. Шолахава), Пётр («Улада цемры[ru]» Л. Талстога), Прытыкін («Варвары» М. Горкага), Мітрафанаў («Барабаншчыца» А. Салынскага), Менас («Антоній і Клеапатра[ru]» У. Шэкспіра) і інш.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Постаці Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача
Катэгорыя·Артыкулы пра тэатральных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 мая
Катэгорыя·Памерлі 3 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1912 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кастраме
Катэгорыя·Заслужаныя артысты Беларускай ССР
Катэгорыя·Памерлі ў 1990 годзе
Катэгорыя·Постаці Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кінематаграфісты без IMDb
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Акцёры тэатра Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Постаці Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара