wd wp Пошук:

Канстанцін Кжыжаноўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кжыжаноўскі. Канстанцін Кжыжаноўскі — беларускі скрыпач, педагог i кампазітар сярэдзіны XIX ст. Адзін з найбольш аўтарытэтных тагачасных мінскіх музыкантаў.

Выкладаў музыку ў мінскай мужчынскай гімназіі i прыватных пансіёнах. Сярод яго вучняў Міхал Ксаверы Зыгмунт Ельскі. Выступаў у аматарскіх канцэртах як скрыпач i спявак. Сябраваў з С. Манюшкам i В. Дуніным-Марцінкевічам. Разам з Манюшкам стварыў музыку да спектакляў тэатра Дуніна-Марцінкевіча «Рэкруцкі набор» (1841) i «Ідылія» («Сялянка», 1852). У сваіх творах выкарыстоўваў народныя песенныя i танцавальныя мелодыі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Артыкулы пра музыкантаў без партрэтаў
Катэгорыя·Музычныя педагогі XIX стагоддзя
Катэгорыя·Кампазітары XIX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Скрыпачы XIX стагоддзя
Катэгорыя·Скрыпачы Беларусі
Катэгорыя·Музычныя педагогі Беларусі
Катэгорыя·Выкладчыкі Мінскай губернскай гімназіі
Катэгорыя·Кампазітары Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта