У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бахановіч. Канстанцін Іванавіч Бахановіч (1931 —) — беларускі ўрач-гігіеніст, арганізатар аховы здароўя. Заслужаны ўрач БССР (1976)[2].
Выпускнік Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута (1957)[2].
Урач Магілёўскай гарадской станцыі хуткай медыцынскай дапамогі, начальнік штаба медыцынскай службы грамадзянскай абароны Магілёўскага гарадскога аддзела аховы здароўя (1957—1960), галоўны ўрач Магілёўскай гарадской санэпідстанцыі (1960—1962), галоўны ўрач паліклінікі № 2 г. Магілёва (1962), загадчык Магілёўскага гарздададдзела (1962—1970), галоўны ўрач Магілёўскай абласной бальніцы (1970—1997), загадчык аддзялення (з 1997)[2].