wd wp Пошук:

Камінскае возера

Камі́нскае — возера ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца ў басейне ракі Дабрылаўка, за 8 км на паўночны ўсход ад горада Глыбокае, каля вёсак Каміншчына і Азярцы.

Плошча паверхні 0,07 км². Даўжыня 0,4 км. Найбольшая шырыня 0,25 км. Даўжыня берагавой лініі 1 км.

Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны на захадзе стромкія, вышынёй да 15 м, у ніжняй частцы пад хмызняком. Усходнія вышынёй да 3 м, пад лугам. З возера выцякае ручай у раку Дабрылаўка.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Азёры Віцебскай вобласці
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Азёры Глыбоцкага раёна
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта