wd wp Пошук:

Кампрадор

Кампрадор (ісп.: comprador — пакупнік) — спосаб вядзення бізнесу, пры якім прыбытак здабываецца ў выніку дзейнасці, якая падрывае сваю нацыянальную эканоміку і памяншае яе здольнасць да росту і развіцця.[1]

Прыкладамі такой дзейнасці з’яўляюцца, напрыклад, абслугоўванне інтарэсаў замежнага капіталу ў сваёй краіне і аказанне дапамогі замежнаму капіталу ў яго канкурэнцыі з нацыянальным капіталам. Таксама такой дзейнасцю з’яўляецца гандаль прыроднымі рэсурсамі сваёй краіны на сусветных рынках з вывазам атрыманага прыбытку ў замежныя дзяржавы. Таксама такой дзейнасцю з’яўляецца толлінг алюмінія, які ёсць прыхаванай формай экспарту электраэнергіі і атрымання прыбытку з заніжанай урадам (у параўнанні з сусветнай) цаны на яе, зніжанай з меркаванняў дапамогі развіццю нацыянальнай эканоміцы.

Сваёй дзейнасцю кампрадоры набліжаюць сітуацыю, калі ў краіне адсутнічае нацыянальны капітал, і ўсе інфраструктурныя і прамысловыя аб’екты належаць замежнаму капіталу.

Зноскі

  1. (руск.) Компрадорская бюрократическая буржуазия
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Бізнес
Катэгорыя·Міжнародны гандаль
Катэгорыя·Каланіялізм
Катэгорыя·Эканамічныя тэрміны