wd wp Пошук:

Каменныя валы Сцеберацкія

Сцебярацкія каменныя валы

«Каменныя валы Сцеберацкія» — група з пяці вертыкальна пастаўленых невялікіх валуноў у лясным урочышчы Сівіха непадалёк ад вёскі Сцеберакі Вілейскага раёна, геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння.

Па легендзе з’яўляюцца скамянелымі валамі і аратымі за працу на Вялікдзень. Але навукоўцы лічаць, што камяні каля вёскі Сцебяракі з’яўляюцца найстаражытнейшым культавым помнікам, які ўшаноўваўся як мінімімум тысячагоддзе таму.

Сцебярацкія камяні ўнікальныя яшчэ і тым, што размешчаны адзін за адным па лініі поўдзень-поўнач, і на кожным з іх выявы рога-рытона і стрыжня з трохкутнікам ці паўколам на яго вяршыне. Старажытны помнік мог быць язычніцкім капішчам. На карысць гэтага сведчаць выявы рога-рытона, у іншых старажытных культурах падобныя знакі характэрныя для язычніцкіх храмаў або капішчаў, перад імі здзяйсняліся абрады, прыносіліся ахвяры. Менавіта ў такім выглядзе, як на камянях вёскі Сцебяракі рог-рытон сустракаецца на скульптурных выявах язычніцкіх ідалаў Еўразіі, у тым ліку і на Збручскім ідале. Таксама гэтая група камянёў можа быць звязана з салярнымі культамі, бо той самы рог-рытон сімвалізуе салярныя боствы і з’яўляецца дэталлю манументальнай скульптуры скіфаў, славян, прусаў, чаркесаў, кельтаў, цюркаў і сімвалізуе культ урадлівасці і дабрабыту. Да таго ж, адзін і той жа набор знакаў на кожным камяні можа суадносіцца з пэўным сузор’ем, а змена кампазіцый дае магчымасць сцвярджаць, што на камянях выяўлена нябесная сфера ў розныя поры года. З гэтага вынікае, што каменны комплекс мог быць прымеркаваны да пэўнага гадавога цыкла, калі зоркі на небе займалі адпаведнае становішча. Такой думкі прытрымліваецца даследчык гэтых камянёў, гісторык А. Прохараў. На яго думку, арыентацыя камянёў мае дачыненне да Палярнай зоркі, якая звязана з выявай стрыжня-слупа. Менавіта слуп добра бачны на ўсіх сцебярацкіх камянях, а прымацаваны да слупа трохкутнік ці паўкола займаюць на выявах цэнтральнае месца і сімвалізуюць сабою зорны купал неба. Тады рог-рытон — сімвал дабрабыту і стрыжань-слуп на камянях павінны сімвалізаваць сабою пэўныя сузор’і. Нарэшце, дадзены аб’ект можна ўспрымаць і як пахавальны комплекс. Іншымі словамі, сцебярацкія камяні могуць быць надмагіллямі старажытнага пахавання.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Сцеберакі
Катэгорыя·Язычніцтва ў Беларусі
Катэгорыя·Валуны Беларусі
Катэгорыя·Славутасці Вілейскага раёна
Катэгорыя·Геалогія Вілейскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Культавыя камяні
Катэгорыя·Геалагічныя помнікі прыроды рэспубліканскага значэння Мінскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на катэгорыю Вікісховішча адсутнічае ў Вікідадзеных