Камар — рака ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці, левы прыток ракі Лоша (басейн Нёмана). Даўжыня 5 км. Пачынаецца за 0,5 км на паўночны захад ад вёскі Навікі, цячэ ў межах Ашмянскага ўзвышша, упадае ў Лошу на паўднёвым усходзе ад вёскі Мацкі. На ўсім працягу каналізаваная.