wd wp Пошук:

Калоцыбе фіялкавая

Калоцыбе фіялкавая (Calocybe ionides) — грыб роду Калоцыбе сямейства Трыхаломавых.

Апісанне

Капялюшык дыяметрам 3—5 см, з роўным ці злёгку сагнутым краем, гладкі, фіялетава-карычняваты; мякаць тонкая, фіялетава-карычневая, з мяккім смакам і мучным пахам. Пласцінкі вольныя, тонкія, умеранай чашчыні і шырыні, бела-крэмавыя ці бледна-фіялетавыя. Ножка цыліндрычная, суцэльная, аднаго колеру з капялюшыкам, падоўжаная.

Арэал ахоплівае Еўропу, Азію, Афрыку. Расце і ў Беларусі.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Чырвоная кніга Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Грыбы паводле алфавіта
Катэгорыя·Агарыкальныя