wd wp Пошук:

Калона Дуруці

Калона Дуруці (ісп.: Columna Durruti) — найбуйнейшае анархісцкае ўзброенае фарміраванне, якое існавала ў гады грамадзянскай вайны ў Іспаніі[1] і змагалася на баку Другой Іспанскай Рэспублікі. Калона ўжо за першыя месяцы вайны стала самым вядомым падраздзяленнем, што змагалася супраць Франсіска Франка і яго нацыяналістаў. Яна атрымала статус сімвала іспанскага анархісцкага руху і яго барацьбы. У складзе калоны змагаліся добраахвотнікі з розных краін свету. З 28 красавіка 1937 калона ў складзе 26-й дывізіі Народнай рэспубліканскай арміі. Названа ў гонар свайго камандзіра Буэнавентура Дуруці.

Зноскі

  1. Antony Beevor. Walka o Hiszpanię 1936—1939. Pierwsze starcie totalitaryzmów, original title The Battle for Spain. The Spanish Civil War 1936—1939, Kraków 2009, page 186
Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Арганізацыі грамадзянскай вайны ў Іспаніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу