wd wp Пошук:

Калона Аркадзія

Калона Аркадзія — рымская трыўмфальная калона.

Будаўніцтва гэтай калоны было пачата ў 401 годзе на форуме Аркадзія(англ.) бел. у Канстанцінопалі. Яна павінна была адзначыць трыўмф Аркадзія над паўсталымі готамі палкаводца Гайны, якіх перамаглі ў 400 годзе. Імператар памёр у 408 годзе, але мастацкае афармленне калоны было завершана толькі ў 421 годзе пры яго пераемніку Феадосіі II. Калона Аркадзія была пабудавана па матывах такіх трыўмфальных рымскіх калон, як калона Траяна, калона Марка Аўрэлія. Прыблізна ў XVI ці XVIII стагоддзі калона, саслабленая землетрасеннямі была дэмантавана па ўказе турэцкага ўрада. Застаўся толькі масіўны пастамент, выраблены з граніту.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Архітэктура Старажытнага Рыма
Катэгорыя·Калоны Турцыі
Катэгорыя·Рымскія трыўмфальныя калоны