Каламбус Блю Джэкетс (англ.: Columbus Blue Jackets) — амерыканскі прафесійны хакейны клуб, выступае ў Нацыянальнай хакейнай лізе ў Цэнтральным дывізіёне Заходняй канферэнцыі. Каманднай сталіцай з’яўляецца горад Каламбус, штат Агая, ЗША. Год заснавання клуба: 2000
У залежнасці ад месца гульні, каманда выкарыстоўвае наступныя колеры формы: Сіні, чырвоны і белы