wd wp Пошук:

Кактэйль Молатава

Кактэйль Молатава часоў савецка-фінскай вайны 1939−1940 г.

Кактэйль Молатава — агульная назва найпрасцейшых вадкасных запальных бомбаў. Дзякуючы лёгкасці вырабаў кактэйль Молатава з’яўляецца распаўсюджанай зброяй партызанскай і вулічнай вайны. Вытворчасць, продаж і заклікі да распаўсюджвання ў шматлікіх краінах забароненыя. Складаецца з бутэлькі-бомбы запоўненай гаручай сумессю. У гарлавіну бутэлькі ўтыкаецца кавалак анучкі ці іншай тканіны. Перад непасрэдным прымяненнем трэба змачыць анучку гаручай сумессю, падпаліць анучу, і прыцэліўшыся кінуць бутэльку.

Хлапец замахваецца для кідання запаленай бомбы-бутэлькі

Паходжанне назвы

Сама назва «Кактэйль Молатава» пайшла ад імя старшыні Саўнаркама і міністра замежных справаў СССР В. М. Молатава. Існуе некалькі вэрсіяў аб часе з’яўлення гэтай назвы:

Вячаслаў Міхайлавіч Молатаў
Дэманстрацыя магчымасцяў «кактэйля»

Гаручая сумесь

Існуе некалькі рэцэптаў гаручай сумесі для «кактэйля», пачынаючы ад традыцыйнага газавага варыянту да бензінавых сумесей:

  1. бутэлька запаўняецца толькі газам
  2. 2/3 бензіна і 1/3 маторнага алею
  3. 1/2 бензіна і 1/2 скіпідара
  4. Амаль напалм. У бензіну або салярцы раствараецца гаспадарчае мыла і дадаецца алюмініевая пудра. Мыла робіць сумесь густой, алюміній павялічвае тэмпературу гарэння.

Ужыванне

Перад ужываннем бомбы корак, звычайна з укладзенай анучынай, змочваецца гаручым рэчывам, падпальваецца і бомба-бутэлька кідаецца ў цэль. Пры трапленні ў цэль шкляная бутэлька разбіваецца, гаручая сумесь разліваецца па паверхні цэлі і запальваецца ад падпаленага корка.

Асноўная хіба безвыбуховых самаробных кактэйляў Молатава — занадта вялікая колькасць гаручай сумесі ў бутэльцы. Поўная бутэлька не загараецца хутка пасля ўдару, бо, напрыклад, бензін сам па сабе не выбухае — выбухаюць яго пары, а ў поўнай бутэльцы няма месца для назапашвання пароў бэнзіну. Аптымальнае запаўненне бутэлькі — ад 1/2 да 2/3. Аднак бутэлькі з запальнай сумессю фабрычнага вырабу могуць напаўняцца цалкам: у іх выкарыстоўваюцца адмысловыя тыпы гаручых сумесяў.

Кактэйлі Молатава ўжываюцца галоўным чынам супраць бронетэхнікі. Пры кідку галоўнай мэтай з’яўляецца трапленне вадкасці ў маторнае аддзяленне. Сучасныя танкі часцяком забяспечваюцца адмысловымі сродкамі абароны ад іх, але ж яны не заўсёды дапамагаюць. Кактэйль Молатава лічыцца зброяй бедных з-за яго прастаты і таннасці. Яго выкарыстанне спалучана з рызыкай для жыцця з-за неабходнасці падабрацца да мэты на адлегласць кідку. Па стане на 2010 год прамыслова не вырабляецца ні ў адной краіне міру з-за укамплектаванасці войскаў значна больш эфэктыўнымі процітанкавымі гранатамі і гранатамётамі.

У апошнія гады баявое ўжыванне кактэйляў у асноўным прыходзіцца на грамадзянскія войны (напрыклад вайна ў Лівіі 2011 года) і падчас массавых акцый грамадзянскага пратэсту (маюцца на ўвазе акцыі, дзе мірны пратэст часьцяком скончваўся боесутыкненнямі, прыкладам можа служыць студэнцкія пратэсты ў Каракасе (2014 г.) альбо кіеўскі Еўрамайдан (2014 г.).

Гатовыя да прымянення кактэлі Молатава (Кіеў, Еўрамайдан, 2014 год)

Культурны ўплыў

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Кідальная зброя
Савецка-фінляндская вайна (1939—1940)