Како́нга (Cacongo) — гістарычная дзяржава ў Цэнтральнай Афрыцы ў XVII — XIX стст. на тэрыторыі сучасных Рэспублікі Конга і ангольскай правінцыі Кабінда.
Упершыню Каконга ўзгадваецца пад 1551 г. як тэрыторыя, залежная ад Афонсу I, караля Конга. Відавочна валадары Каконга здолелі адасобіцца ад Конга ў XVII ст., калі яе порты Кабінда і Малемба сталі прыцягальнымі для партугальскіх, галандскіх і англійскіх гандляроў. На чале дзяржавы стаяла мясцовая дынастыя манархаў, што вызначаліся еўрапейцамі як каралі. Афіцыйнай рэлігіяй з’яўляўся каталіцызм.
У XVIII ст. Каконга адыгрывала важную ролю ў трансатлантычным гандлі рабамі.
У 1883 г. каралеўства было занята партугальцамі і далучана да партугальскіх калоній у Афрыцы.