wd wp Пошук:

Кадыкалогія

Кадыкалогія (ад лац.: codex кніга + грэч.: λόγος — слова, навука) — спецыяльная гістарычная дысцыпліна, якая вывучае старажытную і сярэдневяковую рукапісную кнігу; раздзел кнігазнаўства. Даследуе сучасны стан старажытнай кнігі, пераплёт, запісы і бібліятэкарскія паметы, нумарацыю сшыткаў і аркушаў і іншыя надпісы, што не адносяцца да тэксту кнігі; разглядае кнігу як аб’ект, які змяшчае даныя пра яе геаграфію і гісторыю.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Дапаможныя гістарычныя навукі