wd wp Пошук:

Кабат

Кабат

Кабат, кабацік — 1) верхняе мужчынскае і жаночае адзенне. Шылі з цёмнага валенага сукна або футра. У Беларусі вядомы з XVI ст. Кароткі кабат кроілі з адразной або суцэльнай баскай, з рукавамі або без іх. Аздаблялі нашыўкамі тасьмы, шнура, аблямоўкай розных тканінаў. Вылучаліся цёмна-карычневыя і чорныя кабаты дамачаўскага строю, аздобленыя цёмна-сінім маляўніча выкладзеным шнурам, дэкаратыўным штапам, з баскай, у выглядзе клінкоў ці спаднічкі;

  1. састаўная частка народнага касцюма беларускіх жанчынаў — апратка ў выглядзе безрукаўкі. Тое самае, што гарсэт.
Тэмы гэтай старонкі (2):
Этнаграфія Беларусі
Беларускі касцюм