ТАА “КОМПО” - прадпрыемства па вытворчасці абсталявання для мясаперапрацоўчай і малочнай галін. Галоўны офіс знаходзіцца ў г. Брэст, Беларусь.[1]
Прадпрыемства КОМПО было заснавана ў 1991 годзе Міхалам Белавусавым.[2]
1993 год - выпуск электрамагнітных клапанаў для адключэння падачы вадкага паліва ў гарэлачны прылады суднавых катлоў;[3]
1996 год - з’яўленне новага прадукту - кліпсатары для ўпакоўвання кілбасных вырабаў, сыру, паставістых прадуктаў і мясных паўфабрыкатаў у абалонкі і пакеты;[4]
1996-2006 г.г. - распрацоўка канструктарскай дакументацыі і вытворчасць 22 мадыфікацый кліпсатараў;[5]
2001 год - з’яўленне канструктарскай дакументацыі і трох мадэляў шпрыцаў для выпуску кілбасных вырабаў;[6]
2002-2005 г.г. - стварэнне дзвюх мадэляў машын для драбнення замарожаных прадуктовых блокаў;[7]
2006 год - вытворчасць дзвюх мадэляў шпрыцаў для выпуску вяршковага масла, масы для плаўленых сыроў, мяккага дыетычнага тварагу;[8]
2003-2007 г.г. - асваенне новых тэхналогій абсталявання для выраблення сасіскавых вырабаў, працы з фаршам, хлебабулачных вырабаў, а таксама камплектуючых для маркавання, мыцця тары і таму падобнае.[2]
Назва КОМПО паходзіць ад 2 словаў “кампазіцыйныя матэрыялы”, бо кампанія пачала дзейнасць па вытворчасці запчасткаў з пластыку для дыванова-ткацкай галіны.[9]
Заснавальнікам і дырэктарам кампаніі з’яўляецца Міхал Белавусаў.[9][10]
У 2010 годзе ён быў узнагароджаны дыпломам “Чалавек гады Брэстчыны” ў галіне аховы навакольнага асяроддзя, а ў 2018 годзе - “Чалавек года Брэстчыны” ў галіне прамысловасці.[11][12]
У 2020 годзе пасаду дырэктара заняла дачка заснавальніка Эла Джангозова.[13][14]
Кампанія займалася вырабам пластыкавых і металічных вокнаў, сэндвіч-панэляў і таму падобнае. Цяпер дзейнасць засяроджана на вытворчасці абсталявання для мясаперапрацоўчай і малочнай галін па сістэме Кайдзен.[15]
Прадукцыя КОМПО мае СЕ-маркаванні і сертыфікаты адпаведнасці вымогам Дырэктыў бяспекі Еўрасаюза і ISO 9001-2015.[16]
Кампанія з’яўляецца пастаўшчыком абсталявання ў 40 краін свету.[17]
КОМПО займаецца развіццём навучальна-забаўляльнага цэнтра “Палянка”, а таксама дапамагае школе-інтэрнату ў Жабінцы і ліцэю ў Брэсце.[18]
Прадпрыемству прысуджаны Прэмія Ўрада Рэспублікі Беларусь і Прэмія Брэсцкага аблвыканкама за дасягненні ў галіне якасці, укараненне высокаэфектыўных метадаў кіравання якасцю і забеспячэнне на гэтай аснове выпуску канкурэнтаздольнай прадукцыі.[19]
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №279 ад 28.04.2006 прадпрыемства занесена на Рэспубліканскую дошку Пашаны пераможцаў спаборніцтва 2005 года.[19]