wd wp Пошук:

Зімоніна

Зімоніна (руск.: Зимонино) — вёска ў Шумяцкім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Надзейкавіцкага сельскага паселішча. Размешчана ў паўднёва-заходняй частцы Смаленскай вобласці за 35 км на захад ад Шумяч, на правым беразе Астра. Па Астры праходзіць мяжа з Беларуссю.

Гісторыя

Мясцовасць заселена прынамсі з XI ст. За 1 км на паўднёвы ўсход ад вёскі, ва ўрочышчы “Стракайлы”, курганны могільнік ХІ - пачатку ХІІІ ст. – на правым карэнным беразе Астра, захавалася 38 насыпаў акруглай формы, вышынёй 0,35-3,5 м і дыяметрам 5-15 м, частка курганаў пашкоджана ямамі.

У Вялікім Княстве Літоўскім вёска Мсціслаўскага ваяводства.

Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Расійскай імперыі. У 1780 годзе ў Зімоніна размяшчалася сядзіба надворнага саветніка С. Ф. Камара. Станам на 1866 год 94,7% жыхароў вёскі складалі беларусы. У канцы XIX ст. належала памешчыку Стракайла. У маёнтку быў млын і бровар.

Паводле Трэцяй Устаўной граматай ад 25 сакавіка 1918 года, вёска ў складзе Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года, паводле пастановы І з’езда КП(б) Беларусі, увайшла ў склад БССР, але 16 студзеня 1919 года разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі перададзена ў склад РСФСР.

У 1938 годзе разбураны мясцовы касцёл.

Захаваліся рэшткі парку з ліпавымі алеямі і пасадкамі бэзу.

Зноскі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Населеныя пункты Шумяцкага раёна
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва