Зімовыя Алімпійскія гульні 1940 года першапачаткова павінны былі адбыцца з 3 па 12 лютага 1940 года ў Сапара (Японія).
Пасля адмовы Японіі праводзіць гульні МАК у ліпені 1937 года перанёс запланаваныя гульні ў Санкт-Морыц (Швейцарыя). Аднак пазней з-за рознагалоссяў са швейцарскім камітэтам заяўку таксама адхілілі, пасля чаго было вырашана правесці гульні паўторна ў нямецкім Гарміш-Партэнкірхен, аднак з-за Другой сусветнай вайны Гульні былі адмененыя мемарандумам Бае-Латура[fr], дасланым усім членам МАК 25 лістапада 1939[1].